Tags: ахова здароўя

Адышла ў безбар’ерны свет… (працяг 2-я частка)

Нашы дактары ў дзяржаўнай сістэме

У нябедных краінах з страхавой медыцынай (магу так гаварыць з свайго досведу па Германіі) цяжка хворыя не змагаюцца, як у нас, за статус інваліда. Там працуе “пратакол”, які вымушае медыцынскія установы, прыватныя і, напрыклад, універсітэцкія клінікі, акрамя правядзення неабходнай тэрапіі быць ініцыятарамі экспертнай шпіталізацыі для вызначэння эпікрыза, які дае падставу для прызначэння інваліднасці. У нас у Беларусі мая жонка была афіцыйна інвалідам 1-й групы на працягу прыблізна 14 месяцаў, хаця прыкметы захворвання (“не можа абслугоўваць сябе без пабочнай дапамогі ў выпадках, якія адбываюцца нерэгулярна”) мелі месца ўжо на працягу гадоў пяці. Гэта значыць, што яна аўтаматычна падпадала пад кваліфікацыю інваліднасці 1-й групы ўжо на працягу пяці гадоў.  Наша сістэма паліклінік, будучы абмежаваная ў сродках, адчувае ціск з боку дзяржавы, каб не расла колькасць інвалідаў, накіроўвае кандыдатаў на інваліднасць у платныя дзяржаўныя дыягнастычныя цэнтры, ды фіксуе вынікі ў амбулаторнай карце. Калі хворы не настойвае на кансіліумах даступных вузкіх спецыялістаў з паліклінікі, справа можа так і заглохнуць. Птушачка пастаўлена. Паводле “пратаколу беднасці” ніхто не нясе адказнасці за бяздзейнасць сістэмы. Толькі калі сваякі цяжка хворага звяртаюцца ў пісьмовым выглядзе да кіраўніцтва паліклінікі, як гэта было ў нашым выпадку, кола са скрыпам пачынае круціцца.

Collapse )

( пачатак артыкула, працяг, працяг 2-я частка, постскрыптум)

Адышла ў безбар’ерны свет… (працяг)

Хуткая дапамога і “медыцынскія перавозкі”       

Не дачакалася мая жонка пад’ёмніка. Памерла. За дзень да смерці прышлося перажыць непрыемныя прыгоды.

Collapse )

( пачатак артыкула, працяг, працяг 2-я частка, постскрыптум)

Адышла ў безбар’ерны свет… (пачатак)

Першая частка надрукавана ў “Народнай Волі” 22-га кастрычніка 2019 г. пад рубрыкай “Чалавек і дзяржава”. 

Адышла ў безбар’ерны свет …

Я доўга разважаў, ці варта пісаць гэты тэкст, ці пісаць яго пад сваім іменем або выкарыстаць псеўданім. Рэч у тым, што тут размова пойдзе пра смерць блізкага мне чалавека, маёй жонкі, з якой я пражыў разам 57 гадоў. Смерць “маленькага чалавека” сама па сабе не можа быць прадметам публічнага сацыяльнага інтарэсу. Гэта інтымны боль і шчымлівыя ўспаміны пра нябожчыка на ўсё жыццё толькі для яго блізкіх. Асабліва, калі ён доўга хварэў. Ці добра выносіць на людзей свае пакуты? І ўсёж-такі я вырашыў, што гэта варта зрабіць: можа, гэта дапаможа іншым такім жа хворым і зменшыць  гора іх блізкіх. Спадзяюся, што гэтыя  мае нататкі прачытаюць і будучыя дэпутаты беларускага парламента, якія, нарэшце, зразумеюць, што трэба кантраляваць дзяржаўныя выдаткі, якія аплочваем мы, падаткаплацельшчыкі. Я не крыўдую на дактароў: яны мужныя, добрыя людзі, што знаходзяць сілы працаваць у сістэме, якую ім стварыла дзяржава. Ці не засланяе нам імкненне да дзяржаўнай велічы і пампезнасці пакуты маленькага чалавека, які папаў у бяду? Ці ў той бок мы ідзем?  

Collapse )

( пачатак, працяг, працяг 2-я частка, постскрыптум)