Tags: Нацыянальная ідэя

АРЫСТОЦЕЛЬ І АЛЕКСІЕВІЧ ПРА ШЧАСЦЕ ЖЫЦЬ У НЕВЯЛІКАЙ УТУЛЬНАЙ КРАІНЕ

Плутарх у сваім вядомым творы “Параўнальныя жыццеапісанні” узгадвае, як Арыстоцель у час прыватных урокаў тлумачыў Аляксандру Македонскаму сваю “ Нікамахаўскую этыку” (названая ў гонар сына Нікамаха) : “Каб быць шчаслівым, чалавек павінен шукаць залатую сярэдзіну ва ўсім: у асалодзе, у навуковых штудыях, у рамесніцкім майстэрстве, у дабрачыннай грамадскай дзейнасці на карысць поліса … Але гэта ўсё будзе магчымым, калі дзяржава-поліс будзе невялікай, утульнай … Яна павінна, паэтычна кажучы, умяшчацца ў вакаём, які будзе адкрывацца з вяршыні высокай гары…”.
Collapse )

Пытанні ідэнтычнасці ў навучанні гісторыі.

Пытанні:

  • Беларусамі нараджаюцца ці беларусамі становяцца?

  • Як адбываецца нацыянальная ідэнтыфікацыя? Якія маркеры нацыянальнага можна вылучыць?

  • Якія кніжкі варта пачытаць для разумення ідэнтычнасці?

  • Навошта для разумення беларускай ідэнтычнасці ведаць пра братоў Іваноўскіх?

  • Чаму мы шмат ведаем пра братоў, але мала пра сясцёр? Якое месца займаюць жанчыны ў гісторыі?

  • Якія беларусы? Што пра нас можна сказаць у параўнанні з іншымі?

  • Якія ў беларусаў перавагі, моцныя бакі?

  • Што думаеце пра моладзь?

Заява падсуднага і адваката ў адной асобе Садоўскага П.В перад пачаткам пасяджэння суда 30.12.2019

Глыбокапаважаны старшыня судовага пасяджэння!

Адмаўляючыся ад паслугаў адваката, як пакліканы ў суд, перш, чым адказаць на пытанне, ці маю я заўвагі і прэтэнзіі да зместу і формы пратакола, складзенага 16 -га снежня б.г. у РАУС Савецкага р-на г. Мінска паводле духу і літары Працэсуальна-выканаўчага кодэксу РБ арт. 11.3, перш, чым я адкажу на пытанне судзьдзі, прымаў я ўдзел у мітынгах 7-гa і 8-га снежня б. г. ці ведаў я, што яны не дазволеныя Мінгарвыканкамам, перш, чым з разумением прыняць рашэнне суду пра меру пакарання, незалежна ад таго, будзе яна максімальна суворай эбо максімальна мяккай, карыстаючыся правам удзельнічаць у судовым працэсе, задаваць пытанні, рабіць заявы, удакладняць дэталі, выкладзеныя ў пратаколе, далучаць да справы дадатковыя матэрыялы, як фізічная асоба, як грамадзянін РБ, як падсудны і адвакат у адной асобе — Пётра Садоўскі - прасіў бы:
Collapse )

Хадайніцтва-просьба да складу суда Цэнтральнага р-ну г. Мінска Хадайніцтва-просьба да складу суда

Хадайніцтва-просьба да складу суда Цэнтральнага р-ну г. Мінска (вул. Кірава 21-202, 30.12.2019 г., пачатак працэсу 10.15) “ Аб прыняцці асобнай пастановы на адрас Савецкага РАУС г. Мінска з нагоды наяўнасці прыкметаў ілжэсведчанняў міліцыянераў падчас выканння імі службовых абавязкаў 7-га і 8-га снежня на Кастрычніцкай плошчы 3 12.00 да 17.00 2019 г.

Артыкул 11.3  дзейнага “Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адмістрацыйных правапарушэннях РБ “ прадугледжвае ў выпадку неадпаведнсці патрабаванняў да зместу пратакола аб узбуджэнні адміністрацыйнага працэсу вяртанне яго на працягу пяці дзён органу, які склаў гэты пратакол, з вынясеннем адпаведнай пастанановы. 
Collapse )

Юрыдычна-іранічны разбор.

Садоўскі абараняе Садоўскага

У сувязі з маімі выступамі на мітынгах 7 і 8 сьнежня 2019 г. супраць мяне распачаты адміністрацыйны працэс паводле артыкулу 23. 34 КоАП Рэспублікі Беларусь.

Адмаўляючыся ад паслугаў адваката і беручы на сябе гэтую ролю, што дазволена мне пунктам 6 «Правоў і абавязкаў асобы, у адносінах якой вядзецца адміністрацыйны працэс», хацеў бы як адвакат пазванага зрабіць заяву наступнага зьместу.

Collapse )

Калі ўзрушэнне нараджае рух …

Спяшаюся напісаць гэтыя радкі і далучыцца да галасоў тых, хто спадзяецца, што наша супольная энергія, назапашаная напружаным чаканнем Дня пахавання герояў паўстання 1863-1864 гг. і тым феерычным шматлюдным удзелам у гэтай урачыстай трагічна-сцвярджальнай цырымоніі сотняў беларусаў з бел-чырвона-белымі сцягамі у дзень 22-га лістапада ў Вільні, не сыдзе ў нябыт, не акрыецца мокрым восеньскім туманам і не застанецца на гістарычным віленскім бруку. Спадзяюся, што гэтыя тысячы і яшчэ больш тых, хто сачыў у інтэрнэце за  гістарычным актам ушанавання паўстанцаў праз Белсат і Радыё Свабода, стануць “гістарычнымі мультыплікатарамі” гэтай гістарычнай падзеі.

“Народная Воля” змясціла выдатны рэдакцыйны рэпартаж Міхала Карневіча ў выпуску за 26 лістапада, дзе аўтар у адрозненне ад шматлікіх карэспандэнтаў і каметатараў слушна гаворыць пра “пахаванне” а не пра “перапахаванне: там жа 155 гадоў таму па-бандыцку закапалі забітых, звязаўшы за спіной рукі і схаваўшы ад людзей за сценамі акупацыйнай расійскай фартэцыі.
Collapse )

“Кніга пра мяне”, або “постнацыянальныя” рэсэнтымэнты кібіца- інтэлектуала

Тэкст быў упершыню надрукаваны ў часопісе “Дзеяслоў” (№67-2014) зь некаторымі скрачэньнямі рэдакцыі ў афіцыйным правапісе.  Тут  у далучаным файле (PDF, 551 Kб) тэкст падаецца цалкам, класічным правапісам.  

Прапанаваны тэкст – пашыраны пераказ маёй нямецкамоўнай рэцэнзіі для нямецкага чытача на  кнігу Валянціна Акудовіча“Код адсутнасьці. Спроба зразумець Беларусь”(з аўтарызаванай расійскамоўнай вэрсіі). Пераклад выйшаў ў 2013 г. ў нямецкім выдавецтве “Зуркамп”.
 Рэцэнзія напісана для часопіса WOSTOK (Берлін).

 Выдавецкая анатацыя: Valentin AkudowitschDer Abwesenheitscode. Versuch, Weißrussland zu verstehen“. Edition Suhrkamp SV. Aus dem Russischen von Volker Weichsel. Mit einem Nachwort von Martin Polack. Deutsche Erstausgabe, Berlin 2013. 204 Seiten.

Некалькі ўступных заўвагаў для беларускага чытача

          Тэкст для чытаньня нялёгкі, пісаны ў жанры нямецкага навукова-папулярнага эсэ, з сэмантычнымі і  стылёвымі перападамі, па-нямецку і для немцаў. Ёсьць шмат рэаліяў, якія сярэднім беларусам “з ходу” могуць і не прачытацца, што зусім натуральна. У такіх выпадках даюцца тлумачэньні – у зносках ці ў тэксьце.  Розныя разьдзелы маюць розную стылістыку. Напрыклад, пра беларускую “партызанку” напісана папулярна, пра эвангельскую гермэнэўтыку – больш складана.
          Загаловак немцы адразу “расшыфруюць”,  для нашых даю тлумачэньне:Collapse )