sadouski (sadouski) wrote,
sadouski
sadouski

Цапкала нарэшце раскрыў карты

Пасля інтэрв'ю на "Эхо Москвы" (14.08), дзе В. Цапкала неаднаразова даваў блытаныя адказы (то "Лукашэнка нелігітымны, бо сілай утрымлівае ўладу", то дапускаў, што "ён можа прымаць удзел у новых выбарах, застаючыся на пасту паўгода, калі прызнае паразу і г. д."). Як вядома, Бабарыка лічыць магчымай датай новых выбараў 15 верасня. Праўда, праз пэўны час Цапкала як бы абверг сябе, бегаючы ад аднаго інтэрвію на другое, ужо будучы ва Ўкраіне, што ён як бы зарапартаваўся ... Як так можа быць? Як можна пераблытаць: "Лукашэнку судзіць як злачынцу па некалькіх артыкулах" і "дазволіць нароўні з усімі удзельнічаць у выбарах"? Абсурд!


І самае галоўнае: ЧАМУ ЦАПКАЛА НЕ ЕДЗЕ ў ВІЛЬНЮ ДА ЦІХАНОЎСКАЙ АБО Ў МІНСК (раней абяцаў вярнуцца дадому. калі будуць працягвацца дэманстрацыі)? Адказваючы карэспандэнту пра каардынацыю дзеянняў з аб'яднаным штабам і пра ягоную ініцыятыву стварэння Камітэта нацыянальнага выратавання (ці няма тут супярэчнасці?), Цапкала заявіў, што ягоны Камітэт мае на ўвазе толькі пракламацыю агульных базавых прынцыпаў (вызваленне вязняў, прызнанне нелігітымнасці выбараў і г. д. ), што супадае з заявамі штаба пра стварэнне Каарадынацыйнай рады для запеспячэння мірнага трансферу ўлады. Тады навошта гэта?

Карты зусім раскрыліся, калі ён хуткагаворкай узгадаў імя Дзмітрыя Мазепіна, кіраўніка "Уралкалію", старшыню Рады беларуска-расійскага саюза прадпрымальнікаў, сярод іншых бізнесоўцаў беларускай дыяспары. якія могуць фінансава падтрымаць змены ў Беларусі ...Ён ужо як прыхільнік зменаў у Беларусі пачаў заклікаць Лукашэнку да зменаў і трансфармацыяў. Гатовы прэм'ер для новага беларускага ўрада! Учора бачыў я бягучы радок на Эўраньюз, што Лукашэнка заявіў, што новы ўрад ужо збольшага сфармаваны. Сцеражыцеся салігорцы і не толькі!
Ну вось прыехалі. І без зялёных чалавечкаў абыдзецца. Хаця вунь Уладзімір Салаўёў, Маргарыта Сіманян ды Жырыноўскі лічаць гэта мэтазгодным, бо Беларусь, барані Бог, пачне хаўрусавацца з НАТА.

Раскрыю і я невялічкі сакрэт пра В. Цапкалу. Калі я быў амбасадарам яшчэ ў Боне, ён быў намеснікам міністра замежных справаў. У час маёй адсутнасці ў Боне (я быў на сесіі ВС; было такое дзіва ў пераходны перыяд, -- амбасадар і дэпутат адначасова!) сп. Цапкала выдаў загад аб падвышэнні на пасадзе гандлёвага аташэ сп. Г. на пасаду першага сакратара, што пярэчыла зацверджанаму парадку прызначэння на пасады без згоды амбасадара. Я адмяніў сваім унутраным загадам па пасольству загад міністра як некарэктны і загадаў бухгалтару вярнуць у касу пасольства выплачаную розніцу ў зарплаце. Самае цікавае, што пазней высветлілася, што сп. Г. пісаў сакрэтныя рапарты пра тое, што адбываецца ў амбасадзе і нават потым быў кансультатнам Віктара Лукашэнкі пры напісанні ім курсавой працы, калі той быў студэнтам факультэта міжнародных зносін БДУ. Пра гэта мне расказаў таварыш з МЗС, які меў доступ да інфармацыі падобнага кшталту.
Пазней я быў адазваны з Бона. Натуральна, не толькі за маю упірлівасць у гэтым дробным пытанні.
Выпускнікі МГІМО, калі яны не дзеці вельмі вялікага начальства, абавязкова павінны супрацоўнічаць з кампетэнтнымі органамі. Гэта няпісанае правіла савецкага часу. Не ведаю, як яно там цяпер у Расіі.
Знешняя разведка, спецслужбы ёсць у кожнай дзяржаве. Аддзелы, што сочаць за грамадзянамі, выглядаюць па-рознаму ў кожнай краіне. Аднак заўсёды і ўсюды застаюцца правілы прыстойнасці і этыкі. У тым ліку і карпаратыўнай. Калі глядзіш мастацкае кіно або чытаеш дэтэктыў пра злодзея ў законе, можаш нават адчуваць да яго пэўныя сімпатыі, калі ён жыве па сваіх капаратыўных паняццях.
Не разумею, як можа аб'яднаны штаб трываць такую гнюснасць.Я маю на ўвазе Марыю і Святлану. Іх трэцяя таварка Вераніка, адказваючы на пытанне карэспандэнткі НН наконт таго, ці адчувае яна, Вераніка, пэўную небяспеку з усходу, "сделала удивленные брови" и сказала: "мне это как-то в голову не приходило ...". Дарэчы, некаторыя расейския каналы, какетнічалі з Цапкалам-мужам і цытавалі водгукі з форумаў пра Вераніку Цапкала: "Вось гатовы прэзідэнт Беларусі. І смех і грэх.

Няважна, хто што планаваў. Няважна, якія грошы ішлі на выбарчую кампанію. Атрымалася тое, што атрымалася.
Яшчэ апосталы і Хрыстос казалі, што дабро і зло пазнаюць па пладах, якія вырастуць. Усе аналітыкі казалі, што любы варыянт выбараў выгадны для Расіі : і аслаблены Лукашэнка, і новы невядомы прэзідэнт. Шмат хто памыліўся.Бываюць у гісторыі збегі абставінаў. Бываюць і цуды падчас панжэміі, не толькі над Віслай. Беларусы паказалі, што традыцыі полацкага веча не памерлі. У нас свая цывілізацыя, крывіцкая. Мы не толькі шануем газоны і сігналы светлафора. Бог рассыпаў праменне свае хвалы над Беларусяй, ціхай і светлай. Князя веча магло выселіць за гарадскі мур. Нашага крымінальнага прэзідэнта трэба засяляць у мураваную цэлю Пішчалаўскага замка.


Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments