sadouski (sadouski) wrote,
sadouski
sadouski

Заява падсуднага Садоўскага П. В. і адваката ў адной асобе на заключным пасяджэнні суда 09.01.2020г.

Заява падсуднага Садоўскага П. В. і адваката ў адной асобе на заключным пасяджэнні суда 09.01.2020г. па адміністрацыйнай справе за ўдзел у несанкцыяваным мітынгу 7-га і 8-га снежня 2019 г. (пратаколы №5495703 і 5495714 ад 16.12.2019 г.) 



  1. Судовы працэс адбываўся ва ўмовах моцнага ціску дзяржаўных СМІ, якія тыражавалі канстатацыю прэзідэнта Лукашэнкі А. Р. ў інтэрв’ю з карэспандэнтам расійскага канала “Эха Масквы” 24.12.2019 г. , у якім (яшчэ да вынікаў судовага следства!) заяўлялася, што ўдзельнікамі недазволенага мітынгу былі “нябедныя” грамадзяне, прыкормленыя невядомымі сіламі, зацікаўленымі ў дэстабілізацыі становішча ў краіне.




  1. Судовы працэс адбываўся ва ўмовах моцнага ціску дзяржаўных СМІ, якія тыражавалі канстатацыю прэзідэнта Лукашэнкі А. Р. ў інтэрв’ю з карэспандэнтам расійскага канала “Эха Масквы” 24.12.2019 г. , у якім (яшчэ да вынікаў судовага следства!) заяўлялася, што ўдзельнікамі недазволенага мітынгу былі “нябедныя” грамадзяне, прыкормленыя невядомымі сіламі, зацікаўленымі ў дэстабілізацыі становішча ў краіне.

  2. Ход следства паказаў, што дзеля эканоміі дзяржаўных сродкаў справы за 7-га і 8-га можна было лёгка аб’яднаць у адну з прычыны супадзення зместу пратаколаў і  паказанняў сведак-міліцыянераў на 100%. Суддзі Іван Касцян і Юлія Густыр не прыслухаліся да хадайніцтва падсуднага накіраваць на адрас кіраўніцтва Савецкага РАУС г. Мінска, дзе складаўся пратакол, АСОБНУЮ ПАСТАНОВУ (не проста з заўвагамі у духу літары арт. 11.3 ПВК аб АП, каб прыпыніць суд і ўзнавіць яго ў 5-дзённы тэрмін, а ў фармаце “ЧАСТНОГО ОПРЕДЕЛЕНИЯ”) . Больш за тое, -- яны пачалі пакрываць ілжэсведчанні, якія ўтрымліваюцца ў пратаколах, што адлюстравалася ў забароне суддзямі (падсудны напісаў заяву на адрас суду Цэнтральнага р-на) пры знаёмстве з матэрыяламі следства зрабіць копіі фатаграфій як бы уласнай асобы ў пэўны дзень і ў пэўны час. У справе за 7-га снежня замест аблічча гр-на Садоўскага П. В. суддзя Юлія Густыр паказала фота невядомага чалавека ў цёмных акулярах і вязанай шапцы. Пры адсутнасці аператыўнага міліцэйскага матэрыялу суддзя Іван Касцян, які вёў працэс па справе 8-га снежня, прад’явіў фота Садоўскага з інтэрнэту за 7-га снежня ў зімовай шапцы (па недагляду рэдактара сайту была пераблытана дата: Садоўскі ў шапцы як бы выступае 8-га снежня). На самай справе падсудны быў 8-га ў бейзболцы. Зразумела, што гэта не ўплывае на рашэнне суда. Але ж маем выразны факт ілжэсведчання.

  3. Суд абсалютна выпусціў з-пад увагі такі важны фактар пры ўсебаковым даследаванні справы як матывы дзейнасці падсуднага. Роўныя учынкі з фармальнага пункту гледжання могуць па-рознаму трактавацца з улікам тых прынцыпаў, якія рухалі дзеяннямі пакліканага ў суд. Гр. Садоўскі П. В. не бегаў па плошчы са сцягам, не крычаў лозунгі. Ён працягваў справу свайго жыцця: вітаў дзяржаўную незалежнасць 7-га снежня 2019 г. спевамі патрыятычнай песні на словы Янкі Купалы “А ў бары-бары тры дарожанькі”, якую ён спяваў, будучы дэпутатам ВС, на плошчы Незалежнасці 25 жніўня 1991 году. У той дзень Дэкларацыі аб незалежнасці быў нададзены статус Канстытуцыйнага закону. 8-га снежня Садоўскі таксама не бегаў па плошчы са сцягам і нічога не крычаў. Ён выступіў з кароткай прамовай.  З улікам таго, што цяпер перад пагрозай так званай паглыбленай інтэграцыі фактар нацыянальнай мовы становіцца выразным палітычным чыннікам, ён прапаноўваў пачаць кампанію прыцягнення прэзідэнта Лукашэнкі да адказнасці за распальванне грамадзянскай варожасці на карысць “рускага міру” праз ужыванне ў сваім расійскім маўленні беларускіх фрагментаў з адмоўнай канатацыяй: здзеклівая інтанацыя, перакрыўлены твар, гіпер-імітацыя тыповых беларускіх зычных гукаў, перакручванне сэнсу асобных “пазітыўных”слоў на злачынна-процілеглы  (“сьвядомыя”), азначэнне беларускай мовы як дэфектыўнай і непаўнацэннай  (“Пишыте на нормальном языке”). Да таго ж гэта – здзек з роднай мовы сваёй маці. Гэта пацвердзіць любая лінгвістычная экспертыза.   

  4. Прызвычаіўшыся да беспакаранасці пры канвеерным разглядзе спраў, ні МУС, ні суд не падрыхтаваліся да працэсу 30-га снежня, пра што падсудны заяўляў яшчэ на пачатку працэсу. МУС Савецкага РАУС падаў непрафесійна складзены пратакол з з ілжэсведчаннямі малодшага складу службоўцаў пад адміністрацыйным прымусам. Так бы мовіць “у інтарэсах дзяржавы”. Да таго ж МУС парушыў тэрміны і парадак уручэння позвы ў міліцыю і перадачы копій абодвух пратаколаў пакліканаму ў суд гр-ну Садоўскаму П. В. Позва ў міліцыю была ўручана кур’ерам 16-га снежня прыблізна а 14:30, і ў гэты ж дзень патрабавалася, каб вінавачаны з’явіўся ў Савецкі РАУС а 9:15. Позва ў суд была дастаўлена не пад распіску і не заказной поштай, як тое патрабуе Кодэкс аб АП, а простым лістом, што не гарантавала своечасовае інфармаванне грамадзяніна.

  5. Падобна, што падчас мітынгу (у нашай практыцы “не дазволены” не з’яўляецца сінонімам “забаронены”: пры забароненым – б’юць) не вялася аператыўная фіксацыя на камеру. Не было здымкаў з адбіткам даты і часу дзеяння. “Доказы” браліся з інтэрнэту і з вуснаў “сведак”. Тэксты пратаколаў аўтарства ст. лейтэнанта Тарлюка В. І. за 7-га і 8-га снежня ў частцы паказанняў сведкаў (махаў сцягам, крычаў лозунгі, блытаніна ў часе і г. д.) і звестак  пра асобу абвінавачанага абсалютна супадаюць: недакладнасць даты нараджэння, адукацыі (“сярэдняя” замест “кандыдат навук, дацэнт, Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар), адсутнасць звестак з АзДз БД аб ранейшым прыцягненні падсуднага да адміністрацыйнай адказнасці, адной рукай як бы са слоў сведак неразборліва напісаныя паказанні без іх подпісаў, нечытэльна запоўненыя графы пратакола пра іншыя матэрыялы следства і г. д.

  6. Выкладзеныя факты прымушаюць падсуднага, як першага амбасадара РБ у ФРГ, незалежна ад меры пакарання звярнуцца да нямецкага боку з просьбай пры складанні далейшых планаў супрацоўніцтва з беларускім бокам у сферы дзейнасці праваахоўных органаў, практыкі правапрымянення  і судовых дачыненняў улічваць агучаныя факты. Пачынаючы з 90-х гадоў мінулага стагоддзя Германія аказвала вялікую дапамогу Беларусі у межах праграмы TACIS і ў юрыдычнай сферы.

  7. Маладым суддзям варта думаць пра сваю асабістую рэпутацыю як членам паважанага супольніцтва сваіх еўрапейскіх калегаў. Яшчэ з пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя ў складзе СССР Беларусь, як член ААН, стала членам шматлікіх міжнародных арганізацый, якія займаюцца праблемай правоў грамадзян. Вядомыя прыклады, калі ў мінулым у адносінах да некаторых беларускіх судзьдзяў Еўрапейскім Зьвязам уводзіліся санкцыі ў выглядзе забароны на ўезд у Шэнгенскую зону.     

Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments